17.03.2016 / 16:55

ЗША абвінавацілі «Ісламскую дзяржаву» ў генацыдзе

Экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава» ажыццяўляе генацыд хрысціян, езідаў і шыіцкіх меншасцяў на кантраляваных баевікамі тэрыторыях у Іраку і Сірыі, заявіў дзяржсакратар ЗША Джон Керы.

«ІДІЛ прызнае сваёй мэтай генацыд па ўласным сцвярджэнні, у ідэалогіі і дзеяннях — у тым, што яна кажа, у што верыць і што робіць, — заявіў Керы. — ІДІЛ таксама адказная за злачынствы супраць чалавечнасці ў дачыненні да меншасцяў», — дадаў ён.

Кіраўнік амерыканскага дыпламатычнага ведамства абвясціў пра гэтае рашэнне пасля таго, як кангрэс ЗША прагаласаваў за тое, каб прыраўняць забойства рэлігійных меншасцяў джыхадзістамі да генацыду.

За гэтым рашэннем ідуць міжнародныя прававыя наступствы.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру