Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў памілаваў 14 чалавек, якіх мясцовыя праваабаронцы называлі палітычнымі вязнямі.

Сярод памілаваных — лідар Партыі нацыянальнай дзяржаўнасці Азербайджана Немат Панахлы, блогер Амар Мамадаў, журналіст Парвіз Хашымлі, актывісты моладзевага руху NIDA і некаторыя іншыя актывісты і палітыкі.

Старшы супрацоўнік Фонду Карнегі Том дэ Ваал назваў вызваленне актывістаў «па-сапраўднаму пазітыўнымі крокамі» з боку ўладаў.

«Гэта можа быць жэст з мэтай задобрыць ЗША перад візітам прэзідэнта Ільхама Аліева ў Вашынгтон на атамны саміт, пакуль амерыканскі кангрэс пераглядае закон аб візавых абмежаваннях для азербайджанскіх чыноўнікаў», — адзначае дэ Ваал.

Раней у чацвер стала вядома, што ў Азербайджане выйшаў на волю журналіст Рауф Міркадыраў, летась прысуджаны да шасці гадоў зняволення за дзяржаўную здраду.

Міркадыраў быў затрыманы ў 2014 годзе ў Турцыі, адкуль быў дэпартаваны ў Азербайджан.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?