17.03.2016 / 18:51

Заўтра Мінскі гарадскі суд разгледзіць скаргі трох фігурантаў «справы графіцістаў» 2

18 сакавіка Мінскі гарадскі суд разгледзіць скаргі трох фігурантаў «справы графіцістаў» — Вячаслава Касінерава, Максіма Пякарскага і Вадзіма Жаромскага. 

Пачатак суда — у 11.00. Скаргі будуць разглядаць у апеляцыйным парадку, з улікам змяненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь, паведамляе праваабарончы сайт spring96.org

Трое маладых людзей былі затрыманы ў жніўні 2015 года. Іх абвінавацілі ў нанясенні ў Мінску графіці «Беларусь мае быць беларускай» і «Рэвалюцыя сьвядомасьці, яна ўжо ідзе…», а таксама ў пашкоджанні двух білбордаў з сацыяльнай рэкламай з выявай супрацоўнікаў міліцыі. Спачатку ім выставілі абвінавачанне па ч. 2 арт. 339 КК (хуліганства, учыненае групай асобаў), якая прадугледжвае пакаранне да шасці гадоў пазбаўлення волі. Каля месяца ўсе трое знаходзіліся пад арыштам, затым іх вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе. Беларускія праваабаронцы гатовы былі прызнаць графіцістаў палітвязнямі ў выпадку пакарання іх рэальнымі тэрмінамі зняволення. Пазней абвінавачанне ў дачыненні да Пякарскага перакваліфікавалі з арт. 339 на арт. 341 КК (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці), астатнім фігурантам артыкул аб хуліганстве пакінулі, аднак кваліфікавалі іх дзеянні як псаванне маёмасці.

Матэрыяльную шкоду за псаванне білбордаў абвінавачваныя цалкам выплацілі.

0
суд разгледзіць скаргі трох фігурантаў «справы графі / Адказаць
17.03.2016 / 22:02
Біць будуць?Новае дасягненьне беларускай юрыспрудэнцыі.
0
Ясь / Адказаць
17.03.2016 / 22:16
«ў пашкоджанні двух білбордаў» +++++++++++++++++++++++ У тлумачальным слоўніку слова «білборд» няма. Што яно азначае?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру