Здарэнне адбылося ў салоне аўтобуса №6 16 сакавіка, каля 23.00. Аўтобус ішоў па вуліцы Кірава ў бок вуліцы Прамысловай.
«Калі я падышла да прыпынку, убачыла, што побач з аўтобусам стаіць «хуткая», — распавяла Intex-press сведка здарэння Дар'я Цітко. — Медработнікі паведамілі, што аўтобус далей не паедзе, таму што там памёр пасажыр і яны чакаюць прыезду міліцыі».
Дактары і кіроўца стаялі поруч з ляжачым на падлозе мужчынам, пасажыраў у аўтобусе не было.
Па словах дактароў «хуткай дапамогі», у мужчыны наступіла раптоўная клінічная смерць. Рэанімацыя аказалася беспаспяховай, растлумачыў загадчык станцыі хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі г. Баранавічы Васіль Бацкалевіч.
Пры сабе ў мужчыны не было дакументаў. З выгляду яму было каля 45 гадоў.