Сірыйскія курды абвясцілі аб стварэнні федэратыўнага рэгіёну на поўначы Сірыі, паведамляе РІАН са спасылкай на АР.

Напярэдадні стала вядома пра планы курдаў абвясціць на поўначы Сірыі «федэрацыю», якая пры гэтым застанецца ў складзе краіны. Мяркуецца, што «федэрацыя» аб'яднае разрозненыя нацыянальныя суполкі, а таксама іх апалчэнні для супрацьстаяння ісламістам ІД, Джабхат ан-Нусры і іншых арганізацый.

У сірыйскім горадзе Румейла (правінцыя Хасэке) сабраліся каля 200 дэлегатаў з усёй поўначы Сірыі — яны прадстаўляюць сірыйскі Курдыстан, а таксама арабскія, асірыйскія, чачэнскія, чаркескія, туркменскія і армянскія супольнасці, гарады Алепа, Аль-Шанбе і іншыя. Сход праходзіць пад лозунгам «Федэральная Сірыя — гэта гарантыя агульнага жыцця і братэрства народаў».

Раней кіраўнік прадстаўніцтва сірыйскага Курдыстана ў Маскве Родзі Асман заявіў, што рашэнне аб федэралізацыі стала свайго роду адказам на тое, што курды не былі запрошаныя да ўдзелу ў межсірыйскіх перамовах, якія цяпер ідуць у Жэневе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0