Надзвычайнае здарэнне адбылося на пагранзаставе ў Лынтупах, што ў Віцебскай вобласці. 13 сакавіка тут застрэліўся салдат тэрміновай службы. Хлопец-стараслужачы павінен быў сысці на дэмбель у маі.

Паводле папярэдняй версіі, малады чалавек здзейсніў самагубства праз нешчаслівыя адносіны з дзяўчынай.

У Дзяржпагранкамітэце пацвярджаюць інфармацыю.

«Так, на заставе ў Лынтупах сапраўды быў такі інцыдэнт, — распавёў начальнік прэс-цэнтра Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Аляксандр Цішчанка. — Паводле папярэдняй версіі, салдат тэрміновай службы здзейсніў самагубства праз праблемы з дзяўчынай».

Расследаваннем здарэння займаецца Следчы камітэт. Праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?