17.03.2016 / 19:40

Пуцін пацвердзіў гібель пятага расійскага ваеннага ў Сірыі 5

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін пацвердзіў, што падчас аперацыі ў Сірыі загінуў расейскі ваенны Фёдар Жураўлёў. На прыёме ў Крамлі, падчас якога былі ўручаныя ўзнагароды ўдзельнікам аперацыі, Пуцін звярнуўся да ўдоў загінулых, у тым ліку да Юліі Жураўлёвай.

Афіцыйна пра гібель Фёдара Жураўлёва да гэтага часу не паведамлялася. Расследаванне абставінаў яго смерці праводзіла каманда Conflict Intelligence Team. Яна высветліла, што вайсковец загінуў не пазней за 19 лістапада 2015 года.

Разам з Юліяй Жураўлёвай на прыёме ў Крамлі прысутнічалі ўдовы яшчэ трох загінулых — Алега Пяшкова, Аляксандра Пазыніча і Івана Чарамісіна. Пяшкоў быў пілотам бамбавіка Су-24, збітага турэцкімі знішчальнікамі 24 лістапада 2015 года. Пазыніч — марскі пяхотнік, які загінуў у ходзе аперацыі па выратаванні штурмана збітага самалёта.

Чарамісін — расійскі ваенны саветнік, які загінуў 1 лютага. Афіцыйна міністэрства абароны не называла яго імя, ў паведамленні ведамства гаварылася толькі, што ён «выконваў задачы па аказанні дапамогі сірыйскай арміі ў засваенні новага ўзбраення». Аднак неўзабаве імя загінулага назвалі журналісты.

Яшчэ адзін расійскі вайсковец, які загінуў у Сірыі, — Вадзім Кастэнка. Паводле афіцыйнай версіі, ён скончыў жыццё самагубствам з-за разрыву з дзяўчынай.

0
Вячэсл / Адказаць
17.03.2016 / 20:43
Рэд. Выдалена.
0
ватнік-каларад / Адказаць
17.03.2016 / 21:18
Ня можа гэтага быць!!! Расейскія ваенныя бессмяротныя! Ў Данбасе ж не загінуў ніхто. Нават вялікі Пуцін можа памыляцца.
0
АвiаносцаНосцаНосец / Адказаць
17.03.2016 / 21:35
I нават распрацаваная канструктарамi кАНАЛа РЭН-ТБ лепшая у свеце бронiкамiзэлька не дапамагла?
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру