wtatennis.com
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка разграміла сёння ноччу ў матчы 1/4 фіналу славачку Магдалену Рыбарыкаву з лікам 6:0, 6:0, не дазволіўшы суперніцы ўзяць ніводнага гейма.
Суперніцай у 1/2 фіналу будзе чэшка Караліна Плішкава, 19-ы нумар сусветнага тэнісу.
У другім паўфінале згуляюць Серэна Уільямс і Агнешка Радванская.
Індыян-Уэлс — мястэчка на поўдні Каліфорніі, гэта акруга Рыверсайд, дзе адна з найбольшых канцэнтрацый мільянераў.