Традыцыйны конкурс прыгажосці «Miss International BSU — 2016» прайшоў 17 сакавіка ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. У ім удзельнічалі прадстаўніцы Туркменістана, Кітая, Таджыкістана, Нігерыі і Казахстана. Агулам — 8 дзяўчат, з якіх 4 — студэнткі з Туркменістана. Аднак колькасная перавага не дазволіла ім перамагчы.

Пераможцай конкурсу стала Ёсамінбона Мусоева з Таджыкістана, студэнтка 2-га курса юрыдычнага факультэта БДУ. Віцэ-міс — Бібіджэмал Рэджэпава з Туркменістана, студэнтка 4-га курса факультэта сацыякультурных камунікацый. Прыз сімпатый гледачоў атрымала Джэсіка Абанор з Нігерыі, студэнтка 1-га курса інстытута журналістыкі БДУ. Галоўным прызам стала паездка ў Белавежскую пушчу.

Конкурс прыгажосці сярод замежных студэнтак у БДУ праводзіўся ўжо трэці раз. Яго журы ачольваў рэктар Сяргей Абламейка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?