«Я схіляюся да таго, што мы павінны ісці паступова і акуратна, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Я прыхільнік таго, каб пенсійны ўзрост павысіць на 3 гады, кожны год па палове. І так мы спакойна, за шэсць-сем гадоў зможам прайсці гэтыя тры гады».

Лукашэнка нагадаў, што выхад на пенсію з 55 і 60 гадоў застаўся толькі ў Беларусі і Расіі. «Не трэба думаць, што калі перадпенсійны ўзрост — выкінуць на вуліцу. Калі не працуеш, цябе і не ў перадпенсійным узросце звольняць. Цяпер трэба выкладвацца, — адзначыў Лукашэнка. — Але калі пенсіянер можа працаваць, добры спецыяліст і яшчэ можа падрыхтаваць сабе замену, то яму наогул трэба даплочваць, як настаўніку, бо падрыхтаваць спецыяліста — гэта вялікія грошы».

Кіраўнік дзяржавы растлумачыў, чаму ў краіне вымушаны пайсці на такі крок.

«Заробак у людзей невысокі і не расце па краіне. А пенсійны фонд фармуецца з заробку. Калі не расце зарплата, а цэны ўсё-ткі рухаюцца, такім чынам, хай на паўпрацэнта, на працэнт жыццёвы ўзровень падае, — сказаў кіраўнік краіны. — Стаіць пытанне: што рабіць? Памяншаць пенсіі? На гэта мы пайсці не можам. Нельга крыўдзіць людзей».

«Для мяне як для бацькі важна тое, каб мы на сваіх дзяцей гэтыя праблемы не перакладалі», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што не бачыць вялікіх праблем і ў плане працоўных месцаў. «Створым мы працоўныя месцы і ствараем. Трэба напружыць тых кіраўнікоў, якія павінны стварыць працоўныя месцы, і самім ствараць малыя, сярэднія, буйныя прадпрыемствы, каб былі новыя месцы. Мы і гэты шлях задзейнічаем», - падкрэсліў ён.

Аляксандр Лукашэнка закрануў таксама будаванні самой пенсійнай сістэмы ў Беларусі. Кіраўнік краіны расказаў, што ў свой час яму прапаноўвалі змяніць наяўную ў краіне пенсійную сістэму на назапашвальную. Аднак ён не падтрымаў гэтай ініцыятывы, пры гэтым дазволіўшы яе на добраахвотнай аснове.

«Можа быць, калі-то наша грамадства саспее, каб разбурыць гэтую сістэму і пакінуць толькі назапашвальную», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?