Прадстаўнік Эўракамісіі заявіў, што пакуль не плянуецца памяншаць кошты шэнгенскіх візаў для Беларусі.

Эўрапейская камісія цяпер не плянуе паменшыць кошты візаў для Беларусі, нягледзячы на боязь, што іх высокія кошты ўскосна падтрымліваюць аўтарытарны рэжым у Беларусі.

Пра гэта прадстаўнік Эўракамісіі Жак Баро заявіў пад час слуханьняў у Эўрапарлямэнце.

«Адкрыцьцё дыскусіі зь Беларусьсю пра магчымае аблягчэньне выдачы візаў на цяперашні момант не прадугледжваецца», — заявіў Ж.Баро.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0