Беларускі вытворца спецтэхнікі «Амкадор» падпісаў пратакол аб куплі 50% пакістанскай кампаніі Fecto Belarus Tractors Limited. Дадзеную інфармацыю пацвердзіў начальнік аддзела інвестыцыйнага планавання «Амкадора» Марат Хаміцаеў.

Адзін з уласнікаў «Амкадора» — сенатар Аляксандр Шакуцін.

Група Fecto была заснавана ў 1952 годзе. Кампанія спецыялізавалася на продажах і вытворчасці цукру, цэменту, МДФ і іншых вырабаў. У 1962 года Fecto наладзіла продаж савецкіх трактароў у Пакістане. Праз 20 гадоў з'явілася на свет ўласная зборачная вытворчасць. Асноўнай тэхнікай сталі машыны Мінскага трактарнага завода. За мінулы час на рынак Пакістана было прададзена 220 тысяч трактароў з былога Савецкага Саюза. 

«Мы пачынаем мадэрнізацыю прадпрыемства ў Пакістане. На працягу трох гадоў мяркуецца інвеставаць каля 20 млн долараў. За гэты час плануем выйсці на выпуск 30 тысяч адзінак тэхнікі», — сказаў Марат Хаміцаеў.

На першым этапе плануецца стварыць два канвееры. Адзін будзе арыентаваны на зборку трактароў МТЗ, другі - спецмашын «Амкадор».

Цяпер «Амкадор» прыступае да вытворчасці дарожна-будаўнічай тэхнікі для далейшай пастаўкі ў Бангладэш. Балазе нядаўна паступіў першы плацёж па кантракце ў памеры 7,5 млн долараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?