У акупаванай частцы Луганскай вобласці так званая «пракуратура ЛНР» затрымала грамадзяніна Уладзіміра Пятровіча Цімафеева па мянушцы «Бабай» і членаў яго злачыннай групоўкі.

Цімафееў лічыўся двайніком баевіка «ДНР» расейца Аляксандра Мажаева, які таксама меў мянушку «Бабай».

«На працягу доўгага перыяду часу Цімафееў і яго падзельнікі займаліся рабаваннямі, згвалтаваннямі і забойствамі на тэрыторыі горада Стаханава і яго прыгарада. Пры іх непасрэдным удзеле ажыццяўлялася выкраданне людзей, якіх катавалі з наступнай фізічнай расправай», — гаворыцца ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0