Чатыры чалавекі загінулі, яшчэ 20 былі параненыя ў выніку падрыву тэрарыста-самагубцы ў цэнтральным гандлёвым квартале Стамбула 19 сакавіка.
Як паведамляюць турэцкія СМІ, трое з параненых знаходзяцца ў цяжкім стане. Сярод параненых — трое грамадзян Ізраіля.
Стамбул — найбольшы горад Турцыі і яе самы прывабны турыстычны цэнтр.
Акты тэрарызму ў Турцыі ў апошні час здзяйснялі як інфільтранты з Ісламскай Дзяржавы, так і экстрэмісты-курды.