«Ніколі такога не бачыў раней, — напісаў у «Нашу Ніву» чытач з Мінска. — Трэці дзень назіраю вялікую актыўнасць ля Курапат. Шмат людзей сячэ хмыз, паліць смецце, вакол шмат прыпаркаваных аўтамабіляў райвыканкамаўскага тыпу. З боку дарогі Заслаўе-Калодзішчы ад дарогі ўглыб урочышча — чысты лес, такога ніколі не было! Раней толькі людзі самі прыбіралі бліжэй да Дня Волі, да Велікадня! Відаць што ўлады рыхтуюцца да прыезду міністра замежных спраў Польшчы, які мае наведаць і Курапаты, як вы пісалі», — робіць выснову чытач.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0