Пралукашэнкаўская Камуністычная партыя Беларусі мае намер актыўна асвойваць твітар і сацыяльныя сеткі. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове чарговага з'езда КПБ.

Падчас традыцыйнага ўскладання кветак.

Падчас традыцыйнага ўскладання кветак.

«Партыйным камітэтам ўсіх партыйных арганізацый рэспублікі, абапіраючыся на існуючы вопыт працы з моладдзю, працягваць асвойваць і ўкараняць у паўсядзённую практыку новыя формы і метады прыцягнення маладых людзей у шэрагі КПБ, выкарыстоўваючы творчы патэнцыял маладых камуністаў у грамадска-палітычнай дзейнасці і іх магчымасці працы ў сацыяльных сетках укантакце, фэйсбук, твітар», — сказана ў пастанове.

Таксама з'езд пастанавіў, што ў 2016 годзе ўсе абласныя і раённыя партыйныя арганізацыі павінны распрацаваць свае інтэрнэт-сайты.

Пралукашэнкаўскія камуністы маюць намер «своечасова і адэкватна рэагаваць на антыбеларускія выпады» з боку розных рухаў унутры краіны і з боку знешніх сіл. «На прыкладах падзей «арабскай вясны» і ва Украіне доказна раскрываць усю фальш праграмных установак эканамічнага лібералізму», — адзначана ў пастанове.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?