Як мы чытаем «»Нататкі таткі»? Энергічна. І вельмі ўдумліва. І шмат у чым не згаджаючыся з напісаным.

Вось, напрыклад, я пачала чытаць: «Татка сеў пісаць нататку», а малы мяне тут жа перапыняе і ўдакладняе: «на маму!» Далей кажу: «А малая скок на татку». Багдан тут жа дадае: «на каленкі». Не, кажу, на каленкі не рыфмуецца! Рыфмавалася б, калі б там была Аленка. Там, кажа Багдан аўтарытэтна, ёсць Аленка! 

І так кожны раз на гэтым вершы. І гэты верш мы чытаем штодня. І кожны раз з падазроным захапленнем паўтараем у канцы слова вэрхал )))

Другі ўлюбёны верш — пра цукеркі і боршч. Ён вабіць недазволенымі ласункамі, відаць, абяцае нешта новае…

Далей мы з трывожнасцю разглядаем карцінкі на вершы пра рэжым і сто разоў перапытваем пра лёс каленак. А ці балела ёй? А ці плакала? А ці верашчала? А чым мама прамывала? А чым мазала? А што было пасля?

«Мама хвалюецца раз» Багдан чытае як кіраўніцтва да дзеяння і робіць на яго тэатралізаванае прадстаўленне. І яшчэ палюбіў пад уплывам кнігі «трохгадовым пасажырам» катацца на татавай спіне. 

Пра каштаны, жабяня, шкарпяткі, смецце — на адным дыханні.

Вось не ведаю — як каму і на які ўзрост — а нам так неставала менавіта гэтай кнігі. Трапна, дынамічна, мала слоў на адну старонку (!), шыкоўныя карцінкі і — галоўнае — кожны верш пра набалелае!

Нядаўна нават, пачытаўшы перад сном «Нататкі», Багдан прапанаваў: а давайце запросім дзядзьку Андрэя, напячэм штрудзялёў, надзенем штанішкі і зробім паці!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?