Польскі фонд «Свабода і дэмакратыя» (Wolność i demokracja) выступіў з заявай аб поўнай кампэнсацыі стратаў асуджаных сёньня актывістаў.

Тым, хто атрымаў штрафы, іх кампэнсуюць на 100 %. Тым, хто атрымаў папраўчыя работы, зьвернуць 20 % заробку, які забірае дзяржава.

Што тычыцца Андрэя Кіма, дык яму будзе выплачаная кампэнсацыя ў памеры сумы, якую ён мог бы зарабіць, нармальна працуючы ўвесь час, на які яго пакаралі.

«Фонд самастойна скантактуецца з пакаранымі. Я вельмі прашу нашых беларускіх сяброў не пераймацца — усё будзе кампэнсавана. Можна сказаць, што беларуская рэпрэсійная машына ў гэтым сэнсе стала неэфектыўнай», — заявіў «Свабодзе» прадстаўнік фонду Марэк Буцька.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0