Візавыя цэнтры Польшчы адкрыліся яшчэ ў чатырох гарадах Беларусі: Пінску і Баранавічах (Брэсцкая вобласць), Лідзе (Гродзенская вобласць), Магілёве.

Першыя чатыры, нагадаем, адкрыліся 1 сакавіка ў Мінску, Брэсце, Гродне і Гомелі. Такім чынам, цяпер у Беларусі працуе восем польскіх візавых цэнтраў.

Варта адзначыць, што 18 сакавіка мінскі візавы цэнтр пераехаў па новым адрасе: у гандлёвы цэнтр «Галілеа» на вуліцы Бабруйская, 6, каля чыгуначнага вакзалу.

Як паведаміў 25 лютага на прэс-канферэнцыі часовы павераны ў справах Польшчы Міхал Хабрас, польскія візавыя цэнтры здольныя прымаць да дзвюх тысяч заяў у дзень. Кошт збору за паслугі цэнтра складае 15 еўра ў эквіваленце, збор спаганяецца ў беларускіх рублях.

«Адкрыццё візавых цэнтраў значна аблегчыць працэс атрымання польскай візы для грамадзян Беларусі, — сказаў Хабрас. — Гэта дасць магчымасць павысіць якасць абслугоўвання, візы стануць больш даступнымі для беларусаў».

Ён падкрэсліў, што з пачаткам працы візавых цэнтраў беларусы змогуць вырашаць, як ім падаваць заяву на візу — самастойна ў консульства Польшчы або праз візавы цэнтр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?