Міністр замежных спраў Бельгіі Дыдзье Рэйндэрс заявіў, што затрыманы 18 сакавіка Салах Абдеслам планаваў новыя тэракты — цяпер ужо ў Бельгіі.
Ён пераказаў словы Абдэслама, што той «быў гатовы пачаць усё нанова з Бруселя, і гэта цалкам магло ажыццявіцца».
Рэйндэрс таксама сказаў, што ўлады ўспрынялі гэтыя словы ўсур'ёз, таму што «была знойдзеная вялікая колькасць зброі і выбухоўкі падчас першых ператрусаў, і мы выявілі вялікую сетку людзей, якая ўтварылася вакол яго ў Бруселі».
У дадзены момант Абдэслам, якога падазраюць у арганізацыі і ўдзеле ў тэрарыстычных атаках у Парыжы ў лістападзе мінулага года, знаходзіцца ў турме строгага рэжыму на паўночны захад ад Бруге.
На думку французскага пракурора Франсуа Маліна, Абдэслам граў ключавую ролю ў арганізацыі нападаў у Парыжы.
Па словах адваката Абдэслама, сказаных у інтэрв'ю газеце Le Soir, той з'яўляецца «сапраўдным скарбам. Ён ідзе на супрацоўніцтва, ён гатовы размаўляць, ён не карыстаецца сваім правам захоўваць маўчанне».