Па меншай меры 14 чалавек загінулі 20 сакавіка ў выніку ДТЗ у іспанскай правінцыі Тарагона (аўтаномная вобласць Каталонія). Пра гэта паведаміла міністэрства ўнутраных спраў каралеўства.

ДТЗ адбылося прыкладна ў 06:00 па мясцовым часе пры сутыкненні аўтобуса, які перавозіў 56 чалавек, з машынай недалёка ад горада Ампоста. Паводле папярэдніх дадзеных, аўтобус, які ішоў па кірунку ў Барселону, страціў кантроль, выехаў на сустрэчную паласу руху, пасля чаго сутыкнуўся з аўтамабілем.

Адзначаецца, што сярод загінулых большасць — замежныя студэнты, якія прыбылі ў Іспанію па еўрапейскай праграме студэнцкіх абменаў «Эразмус». У дадзены момант траса, дзе адбылося ДТЗ, перекрытая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?