У Гродне вечарам 19 сакавіка п'яны кіроўца разбіў тры аўтамабілі, паведамілі ў ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.
«П'яны кіроўца ў суботу позна ўвечары ў Гродна разбіў тры машыны. У раёне чацвёртай бальніцы ён на аўтамабілі «Сітраен» выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з мікрааўтобусам «Форд». Ад удару «Сітраен» перакуліўся. кіроўца»Фіята», які рухаўся следам за мікрааўтобусам, пазбегнуць сутыкнення таксама не змог», — распавялі ў ДАІ.
Паводле наяўнай інфармацыі, нягледзячы на характар механічных пашкоджанняў, нікому з удзельнікаў ДТЗ дапамога медыкаў не спатрэбілася.
«Утрыманне алкаголю ў арганізме кіроўцы «Сітраена» перавысіла дапушчальнае амаль у 6 разоў. У той вечар ён нібыта пасварыўся з жонкай і ехаў на дачу», — растлумачылі ў аўтаінспекцыі.