Суд расійскага горада Данецк у панядзелак пачынае абвяшчэнне прысуду ўкраінскаму афіцэру Надзеі Саўчанка, захопленай у палон сепаратыстамі ў Луганскай вобласці ў чэрвені 2014 года. Пракуратура запрасіла для яе 23 гады калоніі. Саўчанку вінавацяць у спрыянні забойству двух расійскіх журналістаў.

Паводле папярэдніх планаў, Надзея Саўчанка даведаецца, які тэрмін прызначыў ёй расійскі суд, толькі ў аўторак. У канцы апошняга пасяджэння 9 сакавіка старшыня судзейскай калегіі Леанід Сцепаненка абвясціў, што прызначае абвяшчэнне прысуду на 21-22 сакавіка, аб'ём справы таксама пакідае мала сумненняў, што чытанне прысуду працягнецца менш двух дзён.

Пракуроры падчас спрэчак у пачатку сакавіка запатрабавалі пасадзіць Саўчанку на 23 гады.

Надзея Саўчанка і яе адвакаты Ілля Новікаў, Марк Фейгін і Мікалай Полазаў не сумняваюцца, што прысуд будзе абвінаваўчы, хоць падчас паўгадовага працэсу яны, па іх словах, цалкам даказалі невінаватасць Саўчанкі ў злачынствах, у якіх яе абвінавачваюць расійскія ўлады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?