Прэзідэнт ЗША Барак Абама прыбыў з гістарычным візітам на Кубу. Гэта першы афіцыйны візіт кіраўніка ЗША на Кубу за 88 гадоў. Апошнім амерыканскім прэзідэнтам, які наведаў Кубу, быў Калвин Кулідж у 1928 годзе.

Падчас свайго двухдзённага візіту Абама правядзе перамовы з цяперашнім кубінскім лідарам Раўлем Кастра. Ніякіх сустрэч з яго старэйшым братам Фідэлем, які ўзначаліў Кубу пасля рэвалюцыі, не плануецца.

У планах Абамы - абмеркаванне гандлю і палітычных рэформаў на Востраве Свабоды.

За некалькі гадзін да прыбыцця Абамы ў Гаване былі затрыманы некалькі дзясяткаў удзельніц акцыі, наладжанай «Жанчынамі ў белым» - групай, створанай жонкамі палітвязняў.

Многія журналісты адзначаюць, што візіт Абамы азначае сабой паварот у амерыкана-кубінскіх адносінах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?