Сябры беларускай грамады ў Варшаве, а таксама салідарныя з імі ўкраінцы і палякі са спевамі патрыятычных песьняў ды воклічамі «Жыве Беларусь!», «Слава Украіне!», «Няхай жыве Польшча!» прайшлі маршам ад сталічнай плошчы Трох Крыжоў да Замкавай плошчы, дзе адбыўся мітынг.

Па дарозе дэманстранты пастаялі каля прэзідэнцкага палаца, ушанаваўшы хвілінаю маўчання памяць прэзыдэнта Польшчы Леха Качынскага, які трагічна загінуў.

«Мы жадаем сапраўды дэмакратычных зьменаў беларусам, бо толькі вызвалення палітвязняў не дастаткова», — сказаў у часе мітынгу былы мэр Варшавы, а цяпер дэпутат Сэйма Марцін Сьвянціцкі. Прамаўлялі таксама прадстаўнікі ўкраінскай грамады, беларускага дома ў Варшаве ды Ян Маліцкі — дырэктар стыпендыяльнай праграмы імя Каліноўскага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?