Фота Сяргея Зініна
Пра гэта распавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітрый Рабаў.
У аўторак на большай частцы тэрыторыі пройдуць снег, мокры снег, па поўдні з дажджом. Ноччу і раніцай месцамі слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -4 — +2°С, па поўначы пры праясненнях -5 — -7°С; максімальная днём -1 — +4°С, па поўдні да +7°С.
Далей да суботы надвор'е будзе вызначаць поле паніжанага ціску, а па паўднёвым усходзе адаб'ецца ўплыў атмасфернага фронту.
У сераду, 23 сакавіка, месцамі, у асноўным па паўднёвым усходзе краіны, кароткачасовыя ападкі — мокры снег, дождж. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -2 — -9°С, пры праясненнях -10 — -12°С, па паўднёвым усходзе -1 — + 2°С; максімальная днём -3 — +4°С.
У чацвер будзе пераважна без ападкаў, толькі днём у асобных раёнах па паўднёвым усходзе кароткачасовы мокры снег. Ноччу і раніцай месцамі слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -2 — -9°С, пры праясненнях -10 — -13°С, максімальная днём -3 — + 4°С.
25 сакавіка, у пятніцу, у асобных раёнах, у асноўным па паўднёвым усходзе, кароткачасовы снег, мокры снег. Ноччу і раніцай месцамі слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -2 — -9°С, пры праясненнях -10 — -13°С, максімальная днём 0 — +7°С.
У суботу будзе адчувацца ўплыў атмасфернага фронту, услед за якім пачне паступова паступаць больш цёплае паветра.
А пачынаючы з нядзелі ў Беларусь з Заходняй Еўропы пачне паступаць цёплае паветра і тэмпература будзе паступова павышацца.