«Мужчына працяглы час злоўжываў спіртнымі напоямі, у сувязі з чым не раз трапляў у лячэбна-працоўны прафілакторый. Падчас чарговага запою бацька быў вымушаны закрыць яго дома, каб той працверазеў і адумаўся», — распавялі ў РУУС.

Аднак, калі бацькі сышлі на працу, сын выявіў сейф з грашыма і выкраў больш за $7 тыс. і 220 еўра. Але дзверы кватэры ён адкрыць не змог і выскачыў з акна балкона кватэры (чацвёрты паверх), у выніку трапіў у бальніцу, дзе ў яго і выявілі выкрадзеныя грошы.

У дачыненні да мінчаніна распачата крымінальная справа па ч.3 арт.205 «Крадзеж» КК. Пакуль ён знаходзіцца ў шпіталі ў стабільным стане.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?