З-за пагрозы з боку Расіі Паўночнаатлантычны альянс вывучае ўсе магчымасці для забяспячэння як мага хутчэйшага руху войск па Еўропе, асабліва Усходняй, піша defensenews.com

Перш за ўсё ідзе праца ў сферы забяспячэння адпаведнага прававога і дыпламатычнага рэжыму для армій саюзнікаў — наземныя групоўкі НАТА не павінны губляць часу на афармленне дакументаў і грузаў падчас перасячэння межаў.

Зараз, каб прайсці польскую мяжу, амерыканскім вайсковым грузам трэба ад 15 да 30 дзён.

Таксама НАТА будзе ствараць спецыяльныя групы па кантролі за рухам войскаў, патрэба ў якіх стала больш відавочнай пасля мінулагодных міжнародных манёўраў у Польшчы і краін Балтыі.

Будуць створаныя таксама восем асобных падраздзяленняў па інтэграцыі сіл НАТА — кожнае па 40 чалавек. Першыя з іх з'явяцца ў Эстоніі, Латвіі, Польшчы, Літве, Румыніі і Балгарыі. Яны будуць займацца доўгатэрміновай працай па паляпшэнні ўзаемадзення і забяспечваць хуткую арганізацыю руху і размяшчэння замежных войск.

Вядзецца праца па вывучэнні транспартнай інфраструктуры Усходняй Еўропы - шырыня і якасць дарог, здольнасць мастоў прапускаць тэхніку той ці іншай вагі.

Ствараецца адзіная база дадзеных, у якой вайсковымі паліцэйскімі і інжынерамі ужо апісана больш чым 15.000 км усходнееўрапейскіх дарог.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?