Некаторыя кіроўцы «Убера» перажылі сёння ўначы цяжкія хвіліны.

Некаторыя кіроўцы «Убера» перажылі сёння ўначы цяжкія хвіліны.

У польскім інтэрнэце пішуць, што на знак падтрымання «Убера» цяпер не сядуць у звычайную таксоўку.

На старонцы «Тарыф 24» у «Фэйсбуку», прысвечанага польскім таксоўкам,з’явіліся здымкі з пятнічнай акцыі, якую правялі каля некалькіх начных клубаў Варшавы супраць кіроўцаў «Убера».

Падчас таго, як з аўтамабіляў вядомага амерыканскага сервісу высаджваліся пасажыры, «невядомыя» палівалі гэтыя машыны «смярдзючай вадкасцю чорнага колеру – імаверна, на базе алівы і лайна».

Паводле «Тарыфа 24», смурод быў не да вытрымання. Ніхто з пасажыраў не пацярпеў.

Аўтар паведамлення, відавочна задаволены вынікамі акцыі, піша, што праходзіў побач выпадкова, ды дадае, што «невядомыя» абяцаюць паўтарэнне такога ж чыну заўтра: «Вось што сустракае тых, хто ўдае таксоўку».

Варшаўскія таксісты паабяцалі «Уберу» паўтарыць перформанс.

Варшаўскія таксісты паабяцалі «Уберу» паўтарыць перформанс.

Апроч лайкаў (каля 800) пост пачаў імкліва набіраць «злыя» смайлікі (каля 120) і каментары абураных карыстальнікаў «Фэйсбуку», якія паабяцалі байкатаваць «цыбулю» (адпаведнік беларускага абразлівага «калгаснік») у будучыні.

На момант публікацыі пад пастом было 3 250 каментароў – мноства людзей адзначала, што лепшай рэкламы «Уберу» цяжка было прыдумаць.

«Убер» дзейнічае ў нашых заходніх суседзяў з 19 жніўня 2014 года – на польскім рынку ён выконвае ролю пасярэдніка паміж пасажырамі і пастаўшчыкамі транспартных паслугаў.

Інтэрнэт-аплікацыю адразу сустрэла моцная крытыка з боку Нацыянальнай гаспадарчай палаты таскоўшчыкаў, але сённяшняя акцыя – першая падобнага плану.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?