21.03.2016 / 15:14

Сяргей Сурыновіч. Капейчына 4

Было, як цяжарнаю хадзіла, першынцам. Дарогаю да хаты, ля камянёў блізу шыпшыны, была знайшла кашалёк, а там грошы. Шмат грашэй.

Дзіця насіла, расперажывалася, неспакойнаю стала, – чалавек, што згубіў, мучаецца зараз, ды і я разам. Плакала, ноч не спала. Мужу казала, той супакойваў, - трэба знаць чый ды аддаваць.

Была ў краме назаўтра, там Юзя крычыць, галасіць,– кашалёк згубіла, а там чатыраста рублёў, хлеба няма за што купіць! У мяне дух заняло, бо ў ім, што знайшла, была толькі сотня… Што ж гэта будзе? Аддаць, дык абвінаваціць, што скрала рэшту, праз жыццё не выбачыць, дурным словам будзе ўспамінаць і праклінаць, а ў мяне дзіця пад сэрцам, першынец. Грошы з кашалька кінула ў скарбонку ў касцеле, не ведала, як інакш. Не магла тады прызнацца, баялася няславы.

Панесла хлеб абедам Юзі, бо, казала, не магла купіць. І так праз жыццё. Колем свінню — нясу мяса. Карову трымалі — малако насіла штодня. Бульбу капаць да Юзі ў памагатыя, сена спарадкаваць першаю.

Юзі адпрацоўвала, пакуль мела сілы. Усё жыццё. Ні сяброўкамі, ні блізкімі з ёй так і не сталі. Думала яна, што я дурніца. Задарма і мяса, і малако, і працу… Я ж капейчыну тую аддавала, ды не ведаю, ці аддала…

0
жор / Адказаць
21.03.2016 / 16:07
Во дурніца. Трэба было цішком , ноччу, кашалёк её на ганак кінуць, ды усяе справы. Няхай бы сама разбіралася потым... глядзець за рэчамі трэба, ды й бяды
0
dred / Адказаць
21.03.2016 / 17:46
згодзен з жор галасілая, тая, што згубіла, напэўна па старадаўняй беларускай традыцыі "жаліцца больш чам ёсьць на справе" суму ў кашалёчку павляічыла ў чатыры разцы...
0
З-пад Гомля / Адказаць
21.03.2016 / 19:08
Жанчынка паспавядалася, а айцец узяý ды распавёý усiм.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру