21.03.2016 / 16:20

У Гродне дзяўчыну не толькі правялі ў наручніках, але і скінулі з моста 12

Пасля публікацыі матэрыялу пра тое, што невядомы вёў па вуліцы дзяўчыну ў кайданках, гэты самы невядомы патэлефанаваў у міліцыю і расказаў пра падрабязнасці.

З яго слоў, такім чынам ён зрабіў сюрпрыз сваёй жонцы, у якой быў дзень нараджэння. Гэта была частка падарунка: пасля транспарціроўкі «у бранзалетах» ён скінуў жонку з аднаго з мастоў горада. Не самастойна, а замовіўшы адпаведную паслугу на фірме, г.зн. па ўсіх правілах бяспекі. Кайданкі малады чалавек 1992-га года нараджэння набыў у краме «Паляўнічы і рыбалоў».

У каментары да экстравагантнага «падарунка» міліцыя нагадвае, што варта быць абачлівымі пры планаванні свайго вольнага часу, які ўтрымлівае, у першую чаргу, элементы, што могуць быць неадназначна патлумачаныя грамадзянамі.

0
Янка / Адказаць
21.03.2016 / 16:32
Ну і хто тут большы дзівак - той хто вядзе дзяўчыну ў кайданках па горадзе ці хто прадае ў "Паляўнічым і рыбалове" кайданкі ?
0
Мікола / Адказаць
21.03.2016 / 16:56
найбольшыя дзівакі - мянты ў цывільным, якія на массавых акцыях у кайданкі вяжуць удзельнікаў.
0
Alcoholic Rattlesnake / Адказаць
21.03.2016 / 17:10
О. Буду ведаць, дзе набыць якасныя кайданкі. У сэкс-шопах нейкая лажа звычайна, альбо за дурныяв грошы. Дзякуй НН за карысную ў жыцці інфармацыю!
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру