Следчыя органы праводзяць праверку па факце гібелі 17-гадовага юнака, труп якога быў знойдзены ў адной з вёсак Хоцімскага раёна.

Цела было знойдзена 10 лютага, аднак вядома пра гэта стала толькі 21 сакавіка. Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк, загінулы быў знойдзены дома. Следства мяркуе, што гібель падлетка наступіла ад стрэлу ў галаву з аднаствольнай паляўнічай стрэльбы ІЖ-17. Мяркуецца, што хлопец скончыў жыццё самагубствам.

Следчыя органы праводзяць праверку па гэтым факце, канфіскавалі стрэльбу, гільзы і іншыя рэчы для правядзення экспертных даследаванняў і высвятлення абставінаў інцыдэнту. Перадсмяротнай запіскі знойдзена не было.

Як паведаміў старшы інспектар упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі абласнога УУС Сяргей Галянтаў, канфіскаванае стрэльба не была зарэгістраваная ў органах унутраных спраў і, па словах бацькоў загінулага, набытая ў Расіі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?