21.03.2016 / 16:56

Рэтраспектыва французскіх фільмаў і фестываль «Смак Францыі» пройдуць у Мінску 1

У межах Дзён франкафоніі ў Беларусі будзе арганізаваны паказ французскіх фільмаў 1950—60-х гадоў і фестываль «Смак Францыі».

Як паведамляе прэс-служба французскай дыпмісіі, рэтраспектыва фільмаў пройдзе ў мінскім кінатэатры «Ракета». 25 сакавіка тут можна будзе паглядзець стужку «Жуль і Джым» (1961 год, рэжысёр Франсуа Труфо), 26 сакавіка — «Прыгажунчык Серж» (1958 год, Клод Шаброль), 27 сакавіка — «Мая ноч у Мод» (1969 год, Эрык Рамер).

Усе фільмы дэманструюцца на мове арыгінала з рускімі субцітрамі. З раскладам паказаў можна азнаёміцца на сайце kinominska.by.

21 сакавіка больш за тысячу шэф-кухараў па ўсім свеце возьмуць удзел у фестывалі «Смак Францыі». «У кожным рэстаране-ўдзельніку падчас вячэры будуць ушаноўваць французскую кухню, яе інавацыі і каштоўнасці, якія яна падзяляе: вытанчанасць, смак, клопат пра здароўе і экалогію планеты», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

У Беларусі ўдзел у мерапрыемстве возьмуць мінскія рэстараны «Залаты грабеньчык» і Feelini.

0
Мiша / Адказаць
21.03.2016 / 17:38
Пойдзем тады, калi будуць беларускiя субтытры.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру