21.03.2016 / 17:06

У Мінску з 1 красавіка змяняюцца рэжымы работы транспарту і скарачаецца колькасць некаторых рэйсаў 1

У Мінску з 1 красавіка бягучага года скарачаецца колькасць рэйсаў і змяняюцца рэжымы работы маршрутаў гарадскога транспарту, паведамілі ў ДУ «Сталічны транспарт і сувязь».

На падставе аналізу даных па вывучэнні напрамкаў і велічынь пасажырапатокаў у сувязі са змяншэннем загрузкі і наяўнасцю альтэрнатыўных варыянтаў праезду з 1 красавіка ўносяцца змяненні ў работу пасажырскага транспарту.

Так, скарачаецца колькасць рэйсаў у час зніжэння попыту па будных днях на тралейбусных маршрутах нумар 20, 23, 26, 27, 32, 40, 43, 44, 53, 58, на аўтобусных маршрутах нумар 17, 21, 64, 74С, 75, 81Э, 85С, 112С, 117С, 126, 138, 140, 143, 166, на трамвайных маршрутах нумар 3, 6; па выхадных днях — на тралейбусных маршрутах нумар 3, 6, 7, 19, 20, 22, 27, на аўтобусных маршрутах нумар 112С, 143, 166.

Змяняюцца рэжымы работы наступных маршрутаў: тралейбусныя нумар 12, 43, 46, 63, аўтобусны нумар 46 — адмяняецца работа па буднях і выхадных пасля 22.00; тралейбусныя нумар 39, 47, аўтобусны нумар 79 — адмяняецца работа па выхадных пасля 22.00; тралейбусны нумар 55 - арганізуецца работа па буднях толькі ў час пік; тралейбусны нумар 17 — адмяняецца работа па буднях пасля 21.00 (з захаваннем начных рэйсаў, адпраўленнем з ДС «Дражня» ў 23.41, 23.55), па выхадных маршрут закрываецца; тралейбусны нумар 92 — па выхадных у сувязі з адменай маршруту нумар 17 будзе прадугледжаны больш ранні пачатак і больш позняе заканчэнне работы маршруту ў мікрараёне Чыжоўка.

Траса аўтобуснага маршруту нумар 72 «ДС Шабаны — АС Аўтазаводская» з боку Партызанскага праспекта скарачаецца да прыпыначнага пункта «Ст.м. «Магілёўская» (адмяняецца заезд на аўтастанцыю «Аўтазаводская»).

0
Сакавік 21 / Адказаць
21.03.2016 / 23:10
Купляйце ровары "Аист".
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру