Рэдакцыя часопіса Arche прапануе два асобнікі кніг Яна Станкевіча па зніжаных цэнах. Кнігі «Язык і языкаведа» і «Крыўя-Беларусь у мінуласьці» маюць знешні дэфект (яны былі пашкоджаныя вадой), але цалкам чытэльныя.

Станкевіч Ян. Язык і языкаведа / Выданьне другое, папраўленае і дапоўненае. – Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2007. – 1214 с.

Станкевіч Ян. Язык і языкаведа / Выданьне другое, папраўленае і дапоўненае. – Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2007. – 1214 с.

Гэтая кніга становіць сабой другое, істотна перапрацаванае выданьне лінгвістычных прац вядомага беларускага філёляга-пурыста Яна Станкевіча (1891 – 1976) (першае выйшла ў 2002 г. і мела назву «Ян Станкевіч. Збор твораў у двух тамах»). Працы датычаць практычна ўсіх галінаў беларускай мовы: фанэтыкі, фаналёгіі, артаэпіі, марфалёгіі і сынтаксу, словаўтварэньня і лексыкалёгіі, анамастыкі, фразэалёгіі, дыялекталёгіі, этымалёгіі, моўнай стылістыкі і лексычнай сэмантыкі, лінгвістычнай тэрміналёгіі, лінгвагеаграфіі і г. д. Тэксты выкананыя ў разнастайных формах: кароткай газэтнай зацемкі, разгорнутага навуковага аналізу, палемічнага нарысу, інтэрдысцыплінарнага гуманітарнага дасьледаваньня, крытычнага водгуку, кніжнага агляду, тэзіснай пастаноўкі праблемы і нават інтэлектуальнай правакацыі.

Выданьне забясьпечана падрабязным камэнтаром аўтарства Юр’я Пацюпы, які ўводзіць чытача ў кантэкст беларускага моўнага пурызму за цэлае стагодзьдзе. Камэнтар мае на мэце паказаньне як слабых, так і моцных аўтаравых месцаў, шырэйшае разгортваньне некаторых актуальных тэмаў беларускае мовы, а таксама разбурэньне стэрэатыпнага ўяўленьня пра самотнасьць постаці Я. Станкевіча, «экзатычнасьць» ягоных уяўленьняў пра мову.

Цана асобніка 149.000 рублёў.

Крыўя-Беларусь у мінуласьці. Гістарычныя творы / Ян Станкевіч, — выданне другое, папраўленае, — Інстытут Беларусістыкі — Беласток, 2010. — 772 с.

Крыўя-Беларусь у мінуласьці. Гістарычныя творы / Ян Станкевіч, — выданне другое, папраўленае, — Інстытут Беларусістыкі — Беласток, 2010. — 772 с.

 

У том увайшлі гістарычныя творы Яна Станкевіча (1891—1976), напісаныя паміж 1930 і 1976 гадамі. Пераважная бальшыня апублікаваных твораў была раней недаступная беларускаму чытачу.

Цана асобніка — 99.000 рублёў.

Інфармацыя пра тое, як здабыць згаданыя вышэй выданні, ёсць на сайце часопіса Arche.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0