Паліцэйскія застрэлілі мужчыну, які адкрыў стральбу з акна сваёй кватэры ў пасёлку Расвет Растоўскай вобласці РФ, паведамляе прэс-служба галоўнага ўпраўлення МУС па рэгіёне.
«Падчас штурму мужчына аказаў актыўны супраціў, страляў па супрацоўніках паліцыі, параніў аднаго з іх. У выніку агнём у адказ мужчына быў забіты», — цытуе прадстаўніка паліцыі агенцтва Інтэрфакс.
Раней СМІ паведамілі аб тым, што невядомы адкрыў стральбу з акна свайго дома на трэцім паверсе пяціпавярхоўкі. Як паведамляе агенцтва ТАСС са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах, мужчына паспеў зрабіць адзін стрэл з пісталета да прыезду паліцыі.
Паводле інфармацыі прэс-службы МУС, паліцэйскіх выклікаў участковы, які заўважыў мужчыну са зброяй у руках на трэцім паверсе дома.
Жыхары пад'езда былі эвакуяваныя. У паліцыі таксама паведамілі, што з мужчынам спрабавалі весці перамовы.