21 сакавіка ў судзе Заводскага раёна Мінска абвешчаны прысуд па справе аб карупцыйных злачынствах у дачыненні да былога дырэктара інстытута «Белчыгункапраект» Мікалая Нікіцюка.

Як паведамілі ў судзе, па сукупнасці злачынстваў Нікіцюк прыгавораны да 11 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых функцый, тэрмінам на пяць гадоў. Адбываць пакаранне ён будзе ў папраўчай калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму.

Якая дакладна сума будзе спагнаная з абвінавачанага ў выглядзе кампенсацыі незаконна набытай выгады, зараз устанаўліваецца.

Нагадаем, згодна з версіяй следства, абвінавачаны ў 2012—2014 гадах, выкарыстоўваючы свае службовыя паўнамоцтвы, неаднаразова даваў падначаленым супрацоўнікам ўказанні аб заключэнні яўна нявыгадных кантрактаў з камерцыйнымі структурамі, што пацягнула прычыненне ўрону дзяржаўнаму прадпрыемству больш як на 9 млрд рублёў.

За гэтыя дзеянняў, што выявіліся ў заступніцтве і спрыяльным вырашэнні пытанняў, службовая асоба патрабавала і пасля атрымала ад кіраўнікоў названых структур незаконныя грашовыя ўзнагароджанні больш як на 160 тыс. долараў ЗША.

Падчас следства было забяспечанае пакрыццё шкоды шляхам накладання арышту на маёмасць абвінавачанага на агульную суму больш за 19 млрд рублёў.

На падставе сабраных доказаў былому дырэктару прадпрыемства следствам было выстаўленае абвінавачанне на падставе ч. 3 арт. 424 (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, якое пацягнула цяжкія наступствы ў выглядзе нанясення ўрону ў асабліва буйным памеры) і ч. 3 арт. 430 (атрыманне хабару ў буйным памеры) КК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?