21.03.2016 / 20:33

Музыкант Лявон Вольскі збірае сродкі на выданне свайго новага альбома 13

Вядомы беларускі музыкант апублікаваў зварот на сваім сайце lavonvolski.com

«Дарагія сяброўкі, шаноўныя сябры! Вельмі рэдка я зьвяртаўся да вас па дапамогу, але цяпер акурат такі момант, калі гэта неабходна, — гаворыцца ў звароце. — Альбом «Hramadaznaūstva. Volski», мне падаецца, патрабуе працягу. І час гэтага працягу надышоў.

Ёсць усё – песні, задумы, крэатыў, віленская студыя Снорэ Бэргеруда. Няма толькі фінансавага складніку працэсу, кажучы наўпрост – грошай. Вось так здараецца – раней неяк знаходзіліся — а цяпер – ну, ніяк.

Хто колькі можа, мы будзем удзячныя ўсім за любую дапамогу! Бо талака – вялікая сіла, з ейнай дапамогай можна і вёску збудаваць, і альбомам народ парадаваць. І гэта будзе наш з вамі агульны альбом, там будзе часцінка кожнага, хто дапамог у ягоным стварэнні.

Загадзя дзякую і спадзяюся на разуменне і дапамогу!»

Падрабязнасці тут

0
Я Твая / Адказаць
21.03.2016 / 20:57
без пэйпэлу нельга?
0
bielarus / Адказаць
21.03.2016 / 21:13
Abavjazkova trjeba jago padrtymac, - Narodze davajce nashamu belaruskamu trubaduru dapamozham, z miru pa nitki narodnu vyshyvanku pashyjam. Nashyja muzykanty pesnjary amal use nishchyja, dlja useh nas belarudau grayuc i pjayuc, Njakinem svaeh tvarcou majstrou, dapamozham jamu u getaj godnaj sprave hto chym. Zhyve Bielarus.
0
Мік / Адказаць
21.03.2016 / 21:37
Трэба падтрымаць
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру