21.03.2016 / 21:55

Вобраз IVANa на сцэне «Еўрабачання» будуць узгадняць Белтэлерадыёкампанія і ЕВС 10

Вобраз прадстаўніка Беларусі на сцэне «Еўрабачання-2016» IVANa будуць узгадняць Белтэлерадыёкампанія і Еўрапейскі вяшчальны саюз. Пра гэта паведаміла кіраўнік прэс-службы Белтэлерадыёкампаніі Святлана Смалонская-Краскоўская.

Паводле яе слоў, у адпаведнасці з палажэннем аб нацыянальным адборы на гэты міжнародны конкурс Белтэлерадыёкампанія ажыццяўляе арганізацыйныя і арганізатарскія функцыі, а прадзюсерскі цэнтр Віктара Дробыша, чыім падапечным з'яўляецца IVAN (Аляксандр Іваноў), займаецца творчым бокам падрыхтоўкі артыста. Прапануюцца і абмяркоўваюцца розныя варыянты вобразу выканаўцы. Гэта не значыць стоадсоткава, што вобраз голага артыста ў атачэнні драпежнікаў, які узарваў інтэрнэт, вызначаны для сцэны.

Канчатковы варыянт будзе ўзгадняцца з Белтэлерадыёкампаніяй і арганізатарам конкурсу Еўрапейскім вяшчальным саюзам, сказала Святлана Смалонская-Краскоўская.

0
фальшивка / Адказаць
21.03.2016 / 22:20
IVAN - это русский проект. А где ЯСЬ или ЯНКА - беларуский проект?
0
Шэры / Адказаць
21.03.2016 / 22:33
беларуская канчыта ))
0
Гриша / Адказаць
21.03.2016 / 22:42
Пусть голый выступает, так хоть внимание обратят на себя с орденоносцем)))
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру