Свет

Абама правёў перамовы на Кубе з Раулем Кастра

У першы поўны дзень свайго візіту на Кубу прэзідэнт ЗША Барак Абама правёў перамовы з кубінскім лідарам Раўлем Кастра.

У ходзе прэс-канферэнцыі па выніках перамоў Рауль Кастра заявіў аб згодзе з прэзідэнтам Абамам адносна неабходнасці паглыблення двухбаковага супрацоўніцтва ў барацьбе з вірусам Зіка. Разам з тым Кастра ацаніў як пазітыўныя, але «недастатковыя» нядаўнія меры Абамы па змякчэнні гандлёвых і транспартных абмежаванняў.

Па словах кубінскага лідара, у гутарцы з прэзідэнтам ЗША ён хацеў падняць пытанне аб сітуацыі ў Венесуэле, але на гэта не хапіла часу. Ён адзначыў таксама, што паміж ЗША і Кубай існуюць глыбокія адрозненні, якія ніколі не знікнуць. Кастра выказаўся таксама супраць таго, што ён ахарактарызаваў як «палітычныя маніпуляцыі правамі чалавека» Паводле яго слоў, ЗША і Куба павінны прымяніць на практыцы мастацтва цывілізаванага суіснавання. Кастра заявіў, што амерыканскае эмбарга і турма ў Гуантанама застаюцца перашкодамі на шляху нармалізацыі двухбаковых адносін.

Выступаючы на прэс-канферэнцыі, прэзідэнт Абама падкрэсліў, што амерыканскі народ адчувае сяброўскія пачуцці да Кубы. Па словах Абамы, ЗША гатовыя да ўсталявання з Кубай новых эканамічных сувязяў, якія дапамогуць стварэнню новых працоўных месцаў для амерыканцаў і кубінцаў.

Прэзідэнт ЗША выказаў удзячнасць кубінскаму лідару за дух адкрытасці, выяўлены ў ходзе перамоваў.

Разам з тым Абама падкрэсліў, што двухбаковыя адносіны не могуць змяніцца ў раптоўна. Паводле яго слоў, дыскусіі па пытанні аб правах чалавека паміж ім і Раулем Кастра былі адкрытымі і шчырымі.

Прэзідэнт ЗША канстатаваў, што лёс Кубы вырашаецца не ў ЗША: яго вырашаць самі кубінцы.

Перамовы ў Палацы Рэвалюцыі ў Гаване сталі чацвёртай сустрэчай лідараў дзвюх краін за апошнія гады. У 2013 годзе яны правялі кароткую сустрэчу на пахаванні Нэльсана Мандэлы ў ПАР, а ў красавіку мінулага года сустракаліся на рэгіянальным саміце ў Панаме. 

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны11

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Усе навіны →
Усе навіны

Магчыма, менавіта тут была вязніца Кейстута. Археолаг прыадкрывае сакрэты Крэўскага замка15

Як мінімум 68 мігрантаў загінулі ля берагоў Емена ў выніку крушэння лодкі, дзясяткі зніклі без вестак3

Расія моцна пашкодзіла важны мост у Херсоне. Ці кажа гэта пра падрыхтоўку да дэсанту на правы бераг?2

Лукашысты вераць, што змогуць зняць санкцыі ні за што. Гэта рэальна?25

У Вільні ў смеццевым кантэйнеры непадалёк ад амбасады Расіі знайшлі часткі цела забітага падлетка8

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?10

Японцы з дапамогай 3D-друку пабудавалі дом з зямлі, а не бетону1

У Беларусі з'явілася вакансія з заробкам 33 тысячы рублёў. Каго шукаюць?1

У Празе на хакейным турніры на лёд выбегла раз'юшаная маці аднаго з гульцоў ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны11

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць