Сірыйскі танк Т-90А паспяхова перажыў трапленне супрацьтанкавай ракеты комплексу TOW-2, піша «Расійская газета».

Выданне са спасылкай на ваеннага эксперта, рэдактара часопіса «Арсенал Айчыны» Віктара Мурахоўскага, паведамляе, што Т-90А быў адпраўлены на сірыйскі бранятанкавы рамонтны завод, дзе была праведзена замена агаловак прыцэлаў і блокаў дынамічнай абароны.

Фатаграфію пашкоджанага танка, які знаходзіцца на тэрыторыі завода, апублікаваў карыстальнік Twitter з нікам Qalaat Al Mudiq.

Мяркуючы па здымку, Т-90А атрымаў мінімальныя пашкоджанні. Трапленне ракеты прыйшлося на дынамічную абарону і элементы комплексу «Штора». Слядоў пажару не заўважана.

Т-90А быў падбіты на захад ад Алепа. На відэа добра бачна, як ракета трапіла ў лоб вежы танка, аднак прабіць браню не змагла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?