Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца сёння з прэм'ер-міністрам Грузіі Георгіем Квірыкашвілі, паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага лідэра.
У студзені 2016 года тавараабарот паміж Беларуссю і Грузіяй склаў $2,6 млн, што на 8,7% больш, чым у першым месяцы 2015 года. У Беларусі зарэгістравана 25 арганізацый з грузінскім капіталам. У Грузіі функцыянуе падраздзяленне канцэрна «Белнафтахім» — кампанія «БНХ-Тбілісі». Бакі рэгулярна праводзяць бізнэс-форумы. Чакаецца, што вясной гэтага года ў Тбілісі пройдзе Нацыянальная выстава Беларусі.
Лукашэнка наведваў Грузію ў красавіку мінулага года.