22-23 сакавіка ў Беларусі з візітам знаходзіцца міністр замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі. Апошні раз міністр замежных спраў (тады — Радаслаў Сікорскі) наведваў Беларусь у лістападзе 2010 г.

Вашчыкоўскі сёння разам з паслом Польшчы Конрадам Паўлікам і прадстаўнікамі пасольства наведаў Курапаты — месца масавых расстрэлаў у 1930-я.

Кіраўнік польскага МЗС абяцаў у размове з беларускімі ўладамі згадаць палітычныя, культурныя пытанні, праблемы Саюза палякаў і акрэдытацыі для замежных СМІ ў Беларусі, у тым ліку тэлеканалу Белсат.

Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода

Мяркуецца, што сёння міністр замежных спраў Польшчы сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам, наведае польскі візавы цэнтр, што цяпер будзе размяшчацца ў ГЦ «Галілеа».

Заўтра Вашчыкоўскі будзе знаходзіцца ў Гродне і з прыватным візітам у Ваўкавыску, адкуль паходзяць яго родныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0