Пытанне акрэдытацыі ў Беларусі тэлеканала «Белсат» не абмяркоўвалася, заявіў Вітальд Вашчыкоўскі пасля сустрэчы міністраў замежных спраў Беларусі і Польшчы. 

Таксама ён дадаў, што яго партыя выйшла з часоў «Салідарнасці», і тэма правоў чалавека для яго вельмі важная. «Мы не забываем пра яе, але свет ствараўся не за адзін дзень», — падкрэсліў польскі міністр. 

У сваю чаргу міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сказаў, што падчас перамоў выявілася жаданне бакоў да ўзаемавыгадных рашэнняў, у тым ліку па самых адчувальных пытаннях.

Заўтра Вітальд Вашчыкоўскі сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?