Кандрусевіч: Сёння візіт Папы Рымскага ў Беларусь бліжэйшы, чым калі-небудзь раней
22 сакавіка ў Мінску адбылася велікодная прэс-канферэнцыя арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, які ў прыватнасці пракаментаваў магчымасць візіту ў Беларусь Папы Рымскага.
«Цяпер спрыяльны клімат для таго, каб Папа Рымскі прыехаў у Беларусь. Неабходнае запрашэнне прэзідэнта, запрашэнне Канферэнцыі біскупаў, а таксама негалосная згода праваслаўнай царквы. Гэта такое няпісанае правіла. Папа ніколі не ездзіць без ўзгаднення ў краіну, дзе большасць адносіцца да іншага веравызнання, не каталіцкага. Гэты візіт павінен цэментаваць грамадства, а не ўбіваць клін у гэтыя адносіны. Гэтыя адносіны сёння паляпшаюцца. Я перакананы, што сёння візіт Папы бліжэйшы, чым калі-небудзь раней. Аднак неабходна выканаць гэтыя ўмовы», — сказаў Кандрусевіч.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Каментары