Дырэктар Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ Майкл Джордж Лінк заклікаў расейскія ўлады неадкладна вызваліць ўкраінскую лётчыцe Надзею Саўчанка.

«Вызваленне Саўчанка будзе мець вялікае гуманітарнае значэнне, улічваючы яе праблемы са здароўем, і надасць упэўненасці ў мірным працэсе, нацэленым на вырашэнне двухгадовага крызісу ва Украіне», — гаворыцца ў заяве Лінка.

Ён таксама адзначыў, што супрацоўнікам АБСЕ не далі магчымасці наведаць Саўчанка і афіцыйна назіраць за судом над ёй, нягледзячы на просьбы арганізацыі. Па словах Лінка, патрабаванні АБСЕ адпавядалі міжнародным стандартам у галіне судаводства.

У аўторак расійскі суд прызнаў Надзею Саўчанка вінаватай у забойстве расійскіх журналістаў і прысудзіў да 22 гадоў зняволення. Акрамя таго, Саўчанка павінна будзе выплаціць штраф у памеры 30 тысяч расійскіх рублёў за незаконнае перасячэнне расійскай мяжы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?