Пра гэта паведаміў сёння журналістам Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
«І я таксама еду туды. І два біскупы з Украіны. Напэўна, будзе каля 50 ліквідатараў. Але дакладную колькасць не ведаю», — сказаў мітрапаліт. Іерарх удакладніў, што лісты з просьбай правесці сустрэчу напісаў ён сам, а таксама каталіцкі іерарх з Львова і прадстаяцель Украінскай грэка-каталіцкай царквы.
Таксама ў маі 2016 года ў Ватыкане адкрыецца выстава беларускіх абразоў, якую рыхтуе Нацыянальны мастацкі музей Беларусі.
0
0
0
0
0
0