Учора загарэўся адзін з цэхаў прадпрыемства «Гарызонт». Пацярпелых няма.
Плошча ўзгараньня склала каля 200 квадратных мэтраў. На месца прыбылі 8 пажарных разьлікаў, гасілі пажар амаль 50 супрацоўнікаў МНС.
Гэты цэх быў на рэканструкцыі. Прычына ўзгараньня ўжо ўсталяваная — іскра ад зварачнага апарату. Пажар ліквідавалі за гадзіну. Ускладняў тушэньне ўедлівы чорны дым плястмасы.
0
0
0
0
0
0