Вячаслаў Сіўчык

Яго вінавацяць у несанкцыянаваным усталяваньні памятнага крыжа ў вёсцы Дражна.

А палове на першую каля суду Маскоўскага раёну Менску затрымалі Вячаслава Сіўчыка.

Як стала вядома, яго павезьлі ў Старыя Дарогі, дзе маюць судзіць за несанкцыянаванае ўсталяваньне памятнага крыжа ў вёсцы Дражна .

Цырымонія ўсталяваньня крыжа прайшла ў Дражне 19 красавіка. Гэтак была ўшанавая памяць пра мірных жыхароў, зьнішчаных партызанамі 15 красавіка 1943 году. Шасьціканечны крыж сьвятой Еўфрасіньні Полацкай, нябеснай заступніцы Беларусі, быў усталяваны побач з каталіцкімі могілкамі вёскі, частка якой была спалена, а многія жыхары — забітыя або спаленыя партызанамі ў сваіх дамах.

Глядзі яшчэ:
У Дражне ўсталявалі крыж памяці
Партызаны забівалі мірных жыхароў?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0