Пра яе смерць паведамляе сайт Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Ганна Вольская нарадзілася 11 чэрвеня 1975 года. Скончыла Інстытут культуры. У 1995—1996 гадах працавала ў рэкламным аддзеле легендарнага «Радыё 101.2», дзе і пазнаёмілася з будучым мужам. У іх нарадзілася дачка Адэля, якой роўненька ў дзень смерці мамы споўнілася 18 гадоў.

Без Ганны не было б многіх выдатных песень Вольскага. Яна была менеджаркай культуры — і пры гэтым чалавекам, глыбока адданым радзіме і свабодзе.

Ганна была дырэктаркай гурту N.R.M., з’яўлялася нязменнай прадзюсаркай музычнага праекта «Крамбамбуля» і сольных альбомаў Лявона Вольскага, выступала суаўтаркай сцэнару, прадзюсаркай і нават акцёркай у некалькіх праектах для тэлеканала «Белсат» («Снежны завулак», «Назад у будучыню»). 

«Наша Ніва» далучаецца да спачуванняў сям'і нябожчыцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?